Гісторыя
даслаў чытач | 6 каментароў Уладзімір Барысюк, в. Пажэжын, Маларыцкі раён | 14:33, 10 лiпеня 2010

Пры выездзе з мястэчка Целяханы праваруч ля асфальтоўкі, што кіруе на вёску Выганашчы, знаходзяцца старадаўнія каталіцкія могілкі.

 © Фота globus.tut.by

 © Фота globus.tut.by

Местачкоўцы прывялі іх, як гаворыцца, у Божы выгляд. Гэтае, з усіх бакоў атуленае густым падлескам месца, абгароджанае невысокім штакетнікам. На могілках, непадалёк ад дарогі, віднеюцца два помнікі: першы, даваенны, зроблены з звычайнае цэглы, а другі быў устаноўлены некалькі гадоў назад. На першым помніку чытаем: «Здесь покоится прах матери дважды Героя Советского Союза маршала К. К. Рокоссовского». І ўсё. Не пазначаныя мацерыны прозвішча і імя, толькі згадваецца, чыя яна маці. Мяркую, што так, канечне, не павінна быць.

З радаводу Канстанціна Ракасоўскага даведваемся, што ягонага бацьку звалі Ксаверы Войцех Ракасоўскі, па прафесіі ён быў машыністам. А дзед Канстанціна быў ляснічым пад Варшаваю.

(У пачатку 1920-х Канстанцін Ракасоўскі, тады камандзір кавалерыйскага палка, памяняў імя па бацьку Ксаверыевіч на Канстанцінавіч. Бо часта пісарчукі блыталі Ксавер'евіч, Савельевіч, Ксавельевіч, Савер'евіч ці ячшэ як-небудзь.)

Ксаверы ажаніўся з настаўніцай з Пінска — Антанінай Аўсянікавай, якая была родам з Целяханаў. Калі ў сям’і Ракасоўскіх 21 снежня 1896 года нарадзіўся сын Канстанцін, бацьку ішоў ужо 44 год. Канстанцін нарадзіўся ў Вялікіх Луках, пасля бацьку перавялі працаваць на Варшаўска-Венскую чыгунку. Сям’я Ракасоўскіх пасялілася ў прыгарадзе Варшавы — Празе, на вуліцы Сталёвай, 5.

Спакойнае жыццё сям’і Ракасоўскіх неўзабаве скончылася, а прычынаю стала чыгуначная катастрофа. Бацька атрымаў цяжкае раненне і ў 1902 годзе ва ўзросце 49 гадоў памёр. Яго пахавалі на могілках у Брудне. У пачатку 1950-х на магіле Ксаверыя Ракасоўскага ягоны сын Канстанцін усталяваў гранітную пліту (для чытачоў нагадаю, што першая набытая будучым маршалам прафесія — каменацёс у майстэрні Высоцкага, дзе вырабляліся помнікі).

Маці, Антаніна Ракасоўская, не мела магчымасці настаўнічаць, падпрацоўвала за мізэрную аплату на трыкатажнай фабрыцы. Бяда, кажуць, адна не ходзіць. У пачатку 1911 года раптоўна мама памірае.

Біёграфы Ракасоўскага не пакінулі звестак, ці наведваў калі-небудзь сын магілу маці, ніхто з целяханцаў таксама не ведае. Адзінае памятаюць: паблізу могілак на хутары жыла сям’я Зубко. Гаспадыня, Зубчыха, прыглядала за магілкаю. Ці былі яны родзічамі Антаніны Аўсянікавай — пакуль устанавіць не ўдалося.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Demyan напiсаў(ла) Лiпень 10, 2010 у 14:43
Спасибо, Владимир.
A напiсаў(ла) Лiпень 10, 2010 у 14:44
Дзякуй НН за патрэбную інфармацыю. Імя маці трэба помніць заўсёды.
naziralnik напiсаў(ла) Лiпень 10, 2010 у 16:30
Chutczej za usjo hetyja katalickija mohilki i zachavalisia, bo tam pachavanaja maci marszala. Dareczy, susiednaja mahila bielaruskaha unijackaha sviatara a. Balaslava Paczopki
wint напiсаў(ла) Лiпень 10, 2010 у 22:50
Ракасоўскі выдатная асоба. Ен шчэ і міністрам абароны Польшчы быў. І намеснікам старшыні польскага Савета Міністраў.
Валодзя напiсаў(ла) Лiпень 12, 2010 у 9:21
А яшчэ гэтая "выдатная асоба" загадала ўзарваць г.зв. "Белы палац" на тэрыторыі старажытнага Берасьця. Ганьба!
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) Лiпень 12, 2010 у 11:15
Дык а помнік хто паставіў і напісаў, што тут ляжыць маці Ракасоўскага? І калі гэта адбылося? Сам сын пра гэта не надта рупіўся, як гэта вынікае з матэрыялу? Тады хто - ды яшчэ такі афіцыёз? Мясцовыя ўлады? Ці згаданыя Зубкі?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).