Мала хто ведае, што ў Целяханах знайшоў апошні прытулак аўтар першай беларускай граматыкі лацінкай.
Баляслаў Пачопка і уніяцкая царква ў Бабровічах.
Вядскі край — гэта тэрыторыя наўкола Бабровіцкага (у старажытнасці Вядскае) возера, што на цяперашняй Целяханшчыне (Івацэвіцкі раён). Вядскі край насамрэч у многім унікальны. Ён мае ў сваёй гісторыі і такую
перад другою сусветнаю вайною бабровіцкаягрэка-каталіцкая парафія св. Параскевы Пятніцы налічвала каля 1150 вернікаў, душпастырам якіх з 1926 па 1940 гады з’яўляўся слынны беларускі уніяцкі святар Баляслаў Пачопка.
У «Беларускай энцыклапедыі», выданне якой нядаўна закончылася, не знайшлося, на жаль, месца для персаналіі нашага выдатнага суайчынніка, якое ён, безумоўна, заслужыў. Глядзіце самі. Баляслаў Пачопка, акрамя святарскай дзейнасці, быў яркім публіцыстам, педагогам, выдаўцом, адным з заснавальнікаў і выкладчыкаў Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі (1915–1918).
Ягоная радзіма — засценак Уляны паблізу Рукойняў, за 20 км ад векавечнай Вільні. Нельга не згадаць, што ў касцёле ў Рукойнях быў ахрышчаны і Францішак Багушэвіч.
Баляслаў Пачопка супрацоўнічаў з ксяндзом Адамам Станкевічам, сябраваў з Браніславам
Пачопка завочна скончыў ЛьвоўскуюНеўзабаве а. Баляслаў становіцца парахам уніяцкай парафіі ў Бабровічах і вікарыем у лацінскай парафіі ў Целяханах. Яшчэ калі Б. Пачопка вучыўся ў Віленскай каталіцкай семінарыі, яму матэрыяльна дапамагала княгіня Магдалена Радзівіл, больш таго, яна па часе ахвяравала значныя сродкі на пабудову драўлянай Пятніцкай царквы ў Бабровічах (яе спалілі партызаны).грэка-каталіцкую духоўную семінарыю. У ліпені 1926 года ён —42-гадовы мужчына і бацька пяцёх дзяцей — быў высвечаны на святара ўсходняга абраду ў Львовегрэка-каталіцкім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім.
Сёння студэнцкай моладзі трэба ведаць, што
аўтарам першай беларускай граматыкі, напісанай лацінкай (1917), з’яўляецца Баляслаў Пачопка («Граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча выйшла праз год). Што гэта Баляслаў Пачопка ўвёў у навуковы ўжытак назвы такіх часцінаў беларускай мовы, як прыметнік, лічэбнік, злучнік (за Б. Тарашкевічам — дзеяслоў, прыслоўе).
Жыццё Баляслава Пачопкі абарвалася трагічна, ён пахаваны на целяханскіх каталіцкіх могілках.
У канцы ХХ стагоддзя ў Бабровічы з Варшавы прыязджаў яго сын Пётрусь, які пабачыў і пачуў, як старэйшае пакаленне парафіянаў помніць і шануе памяць пра свайго бацюшку, згадвае добрым словам матушку Марцыяну, што займалася лекаваннем і ўсім баброўцам, а таксама парафіянам з іншых вёсак прыходу, хто меў у гэтым патрэбу, дапамагала.
У 2000 годзе вернікі Івацэвіцкай
У Целяханах на магіле Б. Пачопкі быў устаноўлены разьблёны помнік — з уваскрослым Госпадам і словамі з Евангелля. Выразаў помнік з ліпы разьбяр Мікола Колас з Баранавіч.
У фотаальбоме «Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў» ёсць здымак (датуецца
Шаноўны чытач! Калі надарыцца табе нагода быць у Целяханах, знайдзі часінку наведаць каталіцкі цвінтар, супыні свой крок ці заглушы рухавік аўто, каб ушанаваць памяць вялікіх нашых суайчыннікаў, што спачываюць у гэтым святым для нас месцы.