Падчас сустрэчы з мінскімі актывістамі лідэр Руху за Свабоду ахарактарызаваў спробы вызначэння «адзінага» кандыдата сярод усіх ахвотных, без ідэйных крытэраў, − небяспечнай гульнёй у палітыку.

Інфантыльныя конкурсы «А ну-ка, парни!» не ў стане рэальна аб’яднаць ні апазіцыю, ні пратэстнае грамадства,
адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Сёння галоўнае не столькі «хто», а «куды». Не хто мае замяніць Лукашэнку, а па якім шляху новы кіраўнік павядзе Беларусь.

На думку А.Мілінкевіча, расійскі кандыдат вызначыцца крыху пазней.

Ён не будзе на словах ані прарасійскі, ані празаходні і паспрабуе яднаць пратэстны электарат не на пазітыўнай беларускай ідэі, а па прынцыпу «супраць каго сябруем».
Прабеларускія сілы мусяць прадаманстраваць адказнасць, яднацца і запрапанаваць сваю мадэль беларускай дзяржавы, сваё бачанне будучыні краіны, незалежнай і еўрапейскай.

Выбараў як такіх у Беларусі няма. Лідэр Руху «За Свабоду» лічыць, што вельмі важна скарыстаць палітычную кампанію на мабілізацыю людзей, пашырэнне камунікацыі з імі.

Вялікая спакуса − байкатаваць так званыя выбары. Гэта пазіцыя маральная. Але ва ўмовах аўтарытарнай дзяржавы гэты сцэнар мусіць мець вельмі сур’ёзныя аргументы,
а не быць абгрунтаваным толькі «правільнай пазіцыяй».

− Ва ўмовах сур’ёзных эканамічных праблемаў у краіне, становіцца верагодным прыход да ўлады і новага папуліста, прарасійскага, напрыклад. Важна, каб усе разумелі, што ідзе барацьба не толькі за правы чалавека, але і за незалежнасць краіны, якую мы лёгка можам страціць. «Вось чаму я 

не магу пагадзіцца з тымі, хто лічыць: «Грошы не пахнуць» і рыхтуюцца праводзіць кампанію на расійскія грошы. Бо раней ці пазней будзе прад’яўлены рахунак з вядомым патрабаваннем», —
адзначыў Мілінкевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?