Створаная ў Беларусі палітычная і эканамічная мадэль дэманструе здольнасць адэкватна рэагаваць на любыя выклікі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на прыёме ў гонар выпускнікоў ваенных навучальных устаноў Беларусі і Расіі.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сёння міжнародная абстаноўка застаецца няпростай і супярэчлівай. Усе мы з’яўляемся сведкамі імкнення да рэвізіі пагадненняў наконт пасляваеннага светаўладкавання, каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам асобных дзяржаў. Зніжаецца эфектыўнасць механізмаў забеспячэння міжнароднай бяспекі. Працягваецца трансфармацыя вайскова-блокавых адносін. Не спыняюцца канфлікты, што параджаюцца палітычнымі гульнямі прэтэндэнтаў на лідэрства.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бягучы год ускладняецца эканамічнай нестабільнасцю.

«Дзяржавы, якія не маюць уласных энергарэсурсаў, вымушаны прыкладаць каласальныя намаганні для забеспячэння сваёй незалежнасці. Спробы дыктату і шантажу сёння робяцца і адносна нашай краіны», — сказаў беларускі лідэр.

Разам з тым, падкрэсліў ён, створаная ў Беларусі палітычная і эканамічная мадэль у гэтых умовах дэманструе здольнасць адэкватна рэагаваць на любыя выклікі. Нягледзячы ні на што, Беларусь цвёрда прытрымліваецца курсу добрасуседства і выканання прынцыпаў міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?