У ліпені горача нават сабакам.

У ліпені горача нават сабакам.

На наступным тыдні ў Беларусі будзе пераважаць гарачае надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Яна адзначыла, што павышэнне тэмпературы беларусы адчуюць ужо ў гэтыя выходныя. Аднак у суботу, 10 ліпеня, пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў асобных раёнах рэспублікі, а днём месцамі ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер паўночны, умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 13–19 градусаў. Днём слупок тэрмометра пакажа 24–29 градусаў цяпла.

У нядзелю Беларусь апынецца ва ўладзе напоўненага міжземнаморскім цяплом Азорскага антыцыклону. Будзе пераважаць малавоблачнае надвор’е без ападкаў. Вецер паўночны, слабы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 22 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра дасягне адзнакі 27–33 градусы.

Гарачае надвор’е захаваецца і на наступным тыдні. З панядзелка, 12 ліпеня, дзённая тэмпература паветра будзе вагацца ад 27 да 33 градусаў вышэй за нуль. Значных ападкаў у гэтыя дні не чакаецца. Толькі часам у паўднёвых раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ліпеньскія ночы будуць цёплыя — ад 17 да 23 градусаў, дні — гарачыя, калі тэмпература паветра складзе 27–33 градусы.

На думку галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, гэта лета будзе шчодрым на цяпло. Ёсць верагоднасць, што 14–15 ліпеня месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі слупок тэрмометра падымецца да адзнакі плюс 35 градусаў. У Мінску такая тэмпература была зарэгістравана 29 ліпеня 1936 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?