Штогадовае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863–1864 году адбудзецца сёлета 25 ліпеня ва Урочышчы Крыжы, што ля вёскі Малое Ольжыва (Лідскі раён, Гродзенскай вобласці).
Заяўнік акцыі — Лідская гарадская арганізацыя ТБМ, плануе прыйсці на былое месца бою з расейскімі войскамі ды запаліць знічы ў гонар тых, хто змагаўся за нашу з вамі свабоду. Далучыцца да акцыі можа любы жадаючы.

Спадарства, якое едзе з Ліды: месца сустрэчы ля помніку «130 год беларускай чыгунцы» ў 11:50

Спадарства, якое жадае ехаць з Менску: кантактуйце з арганізатарамі, магчыма будзе арганізаваны аўтобус. На дадзены момант гэтае пытанне абмяркоўваецца з кіраўніцтвам ТБМ.

Кантактная інфармацыя:

+375292878485, +375292778485 — Кірыл Сыцько

+37529 7887728 — Станіслаў Суднік

+37529 6616598 — Алена Анісім (да яе можна звярнуцца па пытаннях дастаўкі на месца акцыі з Менску)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?