Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за першае паўгоддзе павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га на 6,6%.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, у адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11-13%.

Вырас і аб'ём знешняга гандлю. Так за студзень-сакавік ён павялічыўся на 19,9%
у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 27%, а імпарт – толькі на 14%. Гэта сведчыць пра тое, што Беларусь пакрысе выраўноўвае свой замежнагандлёвы баланс.

Інфляцыя ў першым паўгоддзі склала 4,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?