Гэта сцвярджаюць грузінскія незалежныя СМІ.

Прэзідэнт Грузіі ў Крыме сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі. На сустрэчы А.Лукашэнка і М.Саакашвілі абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.

Міхаіл Саакашвілі і Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначылі паглыбленне адносін на ўзроўні грамадскіх груп, асабліва на ўзроўні моладзі і паміж бізнэс групамі, паведамляе партал Грузія online.

Прэзідэнты таксама выказалі надзею, што ў бягучым годзе ў Грузію прыбудзе шмат турыстаў з Беларусі.

Акрамя Лукашэнкі, Міхаіл Саакашвілі таксама сустракаўся з Януковічам.

У Тбілісі ўжо былі зробленыя каментары з нагоды гэтых сустрэч. Там лічаць, што пасля прарыву ў дыпламатычных адносінах з Захадам, гэта пачатак новага этапу ў адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расіі.

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі быў недаступны для каментароў у гэтым пытанні. Афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчу па беларускіх каналах не праходзіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?