Аргкамітэт па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі накіраваў зварот у Мінгарвыканкам з просьбай надаць мінскім вуліцы і плошчам гістарычныя назвы.

Вітаўт у Грунвальдзкай бітве (з карціны Я. Матэйкі).

Вітаўт у Грунвальдзкай бітве (з карціны Я. Матэйкі).

У прыватнасці,

праспекту Дзяржынскага прапануецца надаць імя Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы.

А плошчу Мяснікова ці Юбілейную пераназваць у плошчу Грунвальдскай перамогі.

Разам з тым, улады Полацка вядуць абмеркаванне, каб адну з вуліц горада назваць у гонар векапомнай бітвы. А ўжо праз месяц вуліца Грунвальдская павінна з’явіцца ў Лідзе.

***

Вітаўт Вялікі (1350 — 27 кастрычніка 1430) — вялікі князь літоўскі (1392-1430). За Вітаўтам ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. У час пераможнай Грунвальдзкай бітвы 1410 года узначальваў літоўска-беларускія войскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?