БТ, 21.45. «Запрашаем у Швайцарыю»
Швайцарыя – Францыя, 2004, рэж. Леа Фазэр, Камэдыя
Швайцарац Цьеры жыве ў Францыі зь сяброўкай Сафі, пазабыўшы звычкі сваёй радзімы. А па сьмерці бабулі шалапута чакае шматміліённая спадчына. Вось толькі трэба даказаць, што ў Цьеры дастаткова розуму, каб распараджацца грашыма.
Для гэтага стрыечны брат Алоіс пачынае вучыць Цьеры і Сафі, што значыць «быць швайцарцамі»...
Кінэматограф Швайцарыі амаль не вядомы ў Беларусі. Яшчэ меней вядомы швайцарскі лад жыцьця.
Карціна – удзельнік пазаконкурснай праграмы Канскага кінафэсту.