Цікавая спрэчка адбылася паміж старшынём партыі АГП Анатолем Лябедзькам і ягоным намеснікам Яраславам Раманчуком.
Перад пачаткам чэмпіянату свету па футболе палітыкі пайшлі ў заклад аб пераможцы турніру.

«Я з’яўляюся даўнім фанатам футболу. З 1974 года не прапусціў ніводнага сусветнага першынства. Самі гуляем у футбол штотыдзень разам з Анатолем, — кажа Я.Раманчук. —

Я паставіў на Галандыю, Лябедзька — на Іспанію.
Увогуле, мой прагноз быў Галандыя — Бразілія, а Анатоль ставіў на Іспанія — Аргенціна. Лацінаамерыканцы да фіналу не дайшлі, а вось еўрапейскія каманды там якраз і сышліся».

«У выніку іспанцы аказаліся мацней.

Лябедзька меў права выбару, учора былі ў Літве, дык я праставіў яму скрыню піва Švyturys. Паколькі я не ўжываю алкаголь, то Лябедзька абяцаў мне ў выпадку перамогі скрыню квасу», — смяецца Я.Раманчук.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?