На сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» размешчана петыцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Ужо больш 50 чалавек падпісаліся пад заклікам да беларускіх уладаў:

«Мы лічым, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя. — гаворыцца ў петыцыі. - Смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.»

Акрамя петыцыі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» на YouTube быў прэзентаваны відэа-ролік «Скажы: НЕ — смяротнаму пакаранню!». Ролік раскрывае антыгуманную сутнасць смяротнага пакарання ў Беларусі. Закранаецца таксама страшная карціна пакутаў Святланы Жук і Варвары Юзэпчук — дзвюх маці, чые сыны былі расстраляныя ў сакавіку 2010 году насуперак патрабаванням Камітэту ААН па правах чалавека.

Праект падрыхтаваны Праваабарончым Цэнтрам «Вясна» пры дапамозе тэлеканала «Белсат» і сусветнай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?