Папраўдзе кажучы, пасля знікнення накладу «НН» на мінулым тыдні, гэтай серады мы чакалі з лёгкай трывогай. Аднак, абыход кіёскаў засведчыў, што «Белсаюздрук» выканаў абавязацельствы і газета з’явілася ў Мінску без затрымак. Чакаем «НН» заўтра ад раніцы на рэгіёнах!
Каб высветліць лёс 3485 асобнікаў папярэдняга нумару «НН», якія не дайшлі да чытачоў праз «саюздрукі», Рэдакцыя скіравала запыты ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У «НН» № 26 ад 14 ліпеня можна прачытаць:Што ў Беларусі расійскае
Банкі, газаправоды, запраўкі, гіпермаркеты, салоны сувязі, дэвелаперы…
На каго ў Беларусі можа абаперціся Расія?
Якія палітыкі, якія структуры?
Бізнэс-імперыя прэзідэнта
Нацыянальныя паркі, офісы, латарэі — такому набору пазайздросціў бы мільярдэр.
Хросны бацька сканфіскаваў
Высновы з гісторыі знікнення нумару «НН» з інфармацыяй пра «Хроснага бацьку».
Правакацыя Вітаўта
Малавядомыя факты пра Грунвальд.
Каралеўскі фінал, качавача Фарлан і васьміногі аракул
Вынікі чэмпіянату свету.
Вашай траве касец
і іншыя пераможцы конкурсу беларускамоўнай рэкламы Adnak!
«Нашу Ніву» можна купіць у кіёсках «Белсаюздруку» або атрымаць праз падпіску.