Мінчане б’юць рэкорды па спажыванні халодных дэсертаў. Гэтаму спрыяе небывалая спёка. Як паведаміла начальнік аддзела прадуктаў жывёлагадоўлі Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Тамара Глазко, штодня прадпрыемствы гандлю рэалізуюць у сталіцы каля 44 тон марожанага, тады як у мінулым годзе ў ліпені аб’ёмы продажаў былі на ўзроўні 38 тон.

Па яе словах, у горадзе рэалізуюцца вырабы мінскіх фабрык, прывозяць сваю прадукцыю ў сталіцу і прадпрыемствы з Гродна, Брэста, Магілёва, Лепеля, Барысава, Баранавічаў, Слуцка.

Што тычыцца асартыментнага пераліку, то ў буйных гандлёвых прадпрыемствах пакупнікам прапануюць 50 і больш найменняў марожанага. Прычым ільвіная доля ледзяных прысмакаў айчыннай вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?