З 25 ліпеня па 1 жніўня прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс у складзе велагрупы колькасцю 30 чалавек праедзе па тэрыторыі Беларусі.

Як паведаміла прэс-сакратар прэм’ера Ярда Паўкштэне, літоўцы праедуць «дарогамі Вялікага Княства Літоўскага, па гістарычных літоўскіх землях», у прыватнасці, праз Ліду і Нясьвіж. Запланаваныя сустрэчы ўдзельнікаў велапрабегу з прадстаўнікамі мясцовых літоўскіх суполак, наведванне службы ў каталіцкім храме.

Разам з літоўскім прэм’ерам ў велапаход адправяцца прадстаўнікі партыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы», а таксама міністр сацыяльнай абароны і працы Данатас Янкаўскас і міністр эканомікі Дайнюс Крэйвіс.

Што тычыцца запрашэння далучыцца да групы Аляксандру Лукашэнку і прэм’ер-міністру Расіі Ўладзіміру Пуціну, якое Кубілюс зрабіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі ў Мінску 28 чэрвеня, то яно было «перабольшаным СМІ», заўважыла Паўкштэне. Яно было «больш жартаўлівым, чым афіцыйным», дадала прэс-сакратар літоўскага прэм’ера. Яна не валодае інфармацыяй аб удзеле ў мерапрыемстве афіцыйных асобаў Беларусі ці Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?