Першы фільм «Хросны бацька» выйшаў у эфір НТВ 4 ліпеня. У фільме імя Аляксандра Лукашэнкі звязанае са знікненнямі ягоных палітычных спаборнікаў у Беларусі, а таксама выказана шмат іншай крытыкі адносна кіраўніка Беларусі. У Беларусі яго перакрылі, але не менш за 100 тысяч чалавек пабачылі яго на незалежных сайтах і ў Ю-Тубе.

Другі фільм працягвае лінію першага.

Паводле тэлепраграмы на сайце НТВ, фільм мае выйсці ў эфір у пятніцу, 16 ліпеня, а 18.30 паводле мінскага часу. У анонсе фільм рэкламуюць так: «Што яшчэ вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць?!»

Фільм, нягледзячы на гучныя рэкламныя заклікі, не ўражвае.

НТВ, натхнёныя поспехам першага фільма, вырашыла паказаць тое ж кіно, толькі дапоўненае.
Часткі фільма пра зніклых беларускіх палітыкаў, малодшага прэзідэнцкага сына Колю і $52 мільярда расійскіх грошай, узятыя з ужо паказанай версіі. Іншым, больш спакойным, стаў толькі голас дыктара.

З «навінак» — устаўкі пра прэзідэнта Грузіі Саакашвілі, былога прэзідэнта Кыргызстана Бакіева і расійскага алігарха Беразоўскага. Расія праз фільм НТВ абураецца новым лукашэнкаўскім сяброўствам і некалькі разоў праводзіць паралелі — маўляў, з Лукашэнкам здарыцца кіргізскі варыянт.

Пра тое гаворыць і ананімны супрацоўнік КДБ, зняты са спіны. Праўда, гэты нібыта супрацоўнік чамусьці называе Беларусь «Белоруссіей», што выклікае моцныя сумневы ў яго рэальнасці.

Сярод новых «персанажаў» з'явіўся старшыня аргкамітэту Партыі працы Аляксандр Бухвостаў, які каментуе сітуацыю з кантрактнай сістэмай у Беларусі. Астатнія ўдзельнікі перадачы засталіся ранейшымі — Казулін, Лябедзька, Статкевіч і Ярашук. Прычым

як і раней, Казуліну адводзіцца галоўная роля.

Кадр з «Хроснага бацькі — 1».

Кадр з «Хроснага бацькі — 1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?