У Палацы мастацтваў (Казлова, 3) распачаўся традыцыйны фэст сучаснага мастацтва «ДАХ». Расцягнуты на цэлы месяц фестываль пазнаёміць наведнікаў з творчасцю тых мастакоў, якія эксперыментуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай. Экспазіцыя на працягу фестывалю зменіцца тры разы. Музыкі, лiтаратары, перформеры i тэатральныя суполкi будуць чаргавацца бесперапынна. НН прыцягваю вашу ўвагу на самыя цікавыя падзеі фэсту. Такім чынам:

16 ліпеня, пятніца. Падляшскае кіно. Падляшша – край польска-беларуска-ўкраінскага сужыцця, дзе судакранаюцца культуры. Суполка Filmowe Podlasie Atakuje/«Кінападляшша атакуе!» прэзентуе чарговы зборнік кароткаметражных стужак сваіх сяброў, якія здабылі прызы на разнастайных кінафэстах, а таксама стужкі пачаткоўцаў. Пачатак а 16-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?