Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў задаволіў просьбу прэзідэнта Башкірыі Муртазу Рахімава аб адстаўцы.

На асабістай сустрэчы кіраўнік дзяржавы падзякаваў за працу башкірскаму лідэру, які ўзначальваў рэспубліку на працягу апошніх 20 гадоў, паведамляе Lenta.ru.

Часова выконваючым прэзідэнта названы намеснік старшыні праўлення «РусГідро» Рустэм Хамітаў.

«Адзіная Расея» магчымых пераемнікаў М. Рахімава пакуль не называе, хоць кансультацыі з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіславам Сурковым ўжо праведзены.

Раней меркавалася, што прэзідэнт Башкірыі зробіць заяву аб сваёй адстаўцы на паседжанні Дзяржсходу рэспублікі, аднак ён у чацвер не прыйшоў на курултай. Як высветлілася, замест гэтага ён адправіўся на сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым.

Афіцыйны тэрмін выканання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў М. Рахімава заканчваецца ў лістападзе 2011г. Пасля размовы ў Крамлі башкірскага лідэра з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргеем Нарышкіным стала вядома, што М. Рахімаў не мае намер балатавацца на яшчэ адзін прэзідэнцкі тэрмін.

М. Рахімаў быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Башкартастан 12 снежня 1993г. Да гэтага ён 3 гады ўзначальваў Вярхоўны савет Башкірыі.

У перыяд першага прэзідэнцкага тэрміну М. Рахімава быў падпісаны дагавор паміж Расеяй і Башкірыяй аб размежаванні паўнамоцтваў паміж федэральнымі і рэгіянальнымі органамі ўлады.

Двойчы башкірскі лідэр быў пераабраны, а 10 кастрычніка 2006г. дэпутаты парламента Башкартастана надзялілі М. Рахімава прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі на новы 5‑гадовы тэрмін. На пазачарговым пасяджэнні парламента Башкірыі адразу ў трох чытаннях быў прыняты закон аб асабістых, маёмасных і фінансавых гарантыях для адыходзячых ў адстаўку кіраўнікоў рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?