Гэта асобны праект акрамя здабычы нафтавай сыравіны з радовішча Джофейр.

Пра гэта заявіў беларускі пасол у Іране Віктар Рыбак, перадае Газета.ru. Па словах дыпламата, закупка нафты ў Іране - гэта асобны праект, які можа быць рэалізаваны незалежна ад праекту здабычы нафты з радовішча Джофейр. Таксама, па словах Віктара Рыбака, ужо хутка беларускія спецыялісты «пачнуць абмяркоўваць з іранскім бокам пытанні аб эканамічнай эфектыўнасці такіх паставак».

Гэтая інфармацыя наўпрост пераклікаецца з нядаўняй заявай віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі: па яго словах,

ужо ў кастрычніку гэтага года Беларусь пачне прамысловую здабычу нафты ў Іране і будзе ў далейшым штогод здабываць 1,5 млн тон
"чорнага золата».

Цалкам верагодна, што Беларусь будзе разлічвацца з Іранам за нафту не толькі грашыма, але і прадукцыяй сваёй прамысловасці. Як сказаў Віктар Рыбак, па выніках першых пяці месяцаў года беларускі экспарт у Іран вырас у 4,7 разы.

«Разам з прадукцыяй нафтахімічнага комплексу, ільвіную долю экспарту склалі акрылавыя валокны, пайшлі пастаўкі кар'ерных самазвалаў", - сказаў беларускі амбасадар. Таксама, па яго словах, «вядзецца сур'ёзная праца па пастаўках металапрадукцыі". І ўжо ў гэтым годзе ў Іране запрацуе вытворчасць па зборцы грузавікоў Мінскага аўтазавода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?