У пятніцу ў польскім мястэчку Гарадок непадалёк ад беларускай мяжы пачаўся музычны фэстываль «Басовішча-2010».
Паводле арганізатараў «Басовішча-2010», сёлетняе мерапрыемства ідзе пад дэвізам «Musica libertad».
Хэдлайнэрам выступіць «Ляпіс Трубяцкой», які наведае гэты фэст упершыню. На галоўным канцэрце выступяць «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба», Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka, Rima і Lipali.
«Басовішча» ладзіцца з пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС). Гэта найбуйнейшы беларускі рок-фэст. Традыцыйна ён мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту.
Сёлета конкурсная частка прысьвечаная 100-гадоваму юбілею беларускай паэткі Ларысы Геніюш, таксама ў праграме фэсту заплянаваныя ня толькі музычныя выступы, але й літаратурныя сустрэчы, паказ фільмаў, фотавыставы.
0
0
0
0
0
0