Сёння рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала адказ на запыт, скіраваны ў «Белсаюздрук» пасля масавых сігналаў ад чытачоў, што «НН» № 25 не з’явіўся ў кіёсках. Рэдакцыя звярталася з патрабаваннем патлумачыць сітуацыю. У адказе, падпісаным дырэктарам РУП «Белсаюздрук» І.В.Дудзічам, адзначаецца, што «выданне было накіравана для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства своечасова 7 ліпеня 2010 года».
Тэмай таго нумара газеты быў фільм НТВ «Хросны бацька».
Каментары