У Беларусі створаны самы моцны самаскід «БелАЗ-7650» грузападымальнасьцю 320 тонаў і магутнасьцю 3600 конскіх сілаў. Гэтая мадэль стваралася цягам двух год. Дагэтуль найбольшая грузападымальнасьць «БелАЗу» была 280 тонаў. Інвэстыцыі ў праект сягнулі 9 млн даляраў. Цяпер машына праходзіць заводзкія выпрабаваньні, якія пратрываюць да пачатку лістапада. Сёлета ў Жодзіне мяркуюць сабраць каля паўтары тысячы такіх самаскідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?