Пра гэта паведаміў 19 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску доктар-паразітолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе ў Беларусі было 10 завозных выпадкаў гэтага захворвання. Ён заўважыў, што беларусы даволі часта выязджаюць у трапічныя краіны, у якіх распаўсюджана гэтае захворванне. «Задача беларускіх медыкаў — выявіць такіх хворых, вылечыць і не дапусціць, каб мясцовыя камары насмакталіся іх крыві і перадалі інфекцыю мясцоваму насельніцтву», — сказаў ён. Апошнія выпадкі перадачы малярыі ў Беларусі фіксаваліся ў 90-х гадах мінулага стагоддзя.

Як паведаміў спецыяліст, камары могуць пераносіць і іншыя інфекцыі — арбавірусныя інфекцыі, а таксама лічынкі гельмінтаў-дыфілярый, а ў іншых краінах — малярыю, жоўтую ліхаманку і іншыя захворванні.

Ведзянькоў заўважыў, што спякотнае лета садзейнічае значнаму павелічэнню колькасці камароў, і чым вышэй тэмпература паветра, тым карацей рэпрадукцыйны цыкл у камара. Каб пазбегнуць укусаў, ён параіў карыстацца рэпелентамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?