У першым паўгоддзі 2010 года колькасць фальшывых еўрабанкнотаў, канфіскаваных з абарачэння, склала 387.000, што на 13% менш, чым у другім паўгоддзі 2009 года.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Еўрапейскага Цэнтрабанка (EЦБ).

За першыя шэсць месяцаў мінулага года атрымалася выявіць 413 000 фальшывых купюр, што на 8% больш у параўнанні з паказчыкам гэтага года. Усяго ў 2009 годзе ўладамі было канфіскавана 860 тысяч фальшывак.

Па дадзеных EЦБ, самымі папулярнымі фальшывымі банкнотамі сталі купюры вартасцю 20 і 50 еўра.

На іх прыпадае 41,5 і 42,5% ад усіх падробак адпаведна.

Менш за ўсё падрабляюць банкноты ў 5 і 500 еўра. Колькасць гэтых фальшывых купюр склала па 0,5% ад агульнага аб'ёму.

У цэлым EЦБ адзначае, што працэнт фальшывых еўра не высокі. Усяго ў першым паўгоддзі 2010 года ў звароце знаходзілася 13,2 мільярда евробанкнотаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?