Анамальная спёка захаваецца ў нашай краіне да канца месяца. Пра гэта паведаміла Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра.
«На жаль, істотных зменаў у характары надвор’я не прадбачыцца.
Калі зноў тэмпература можа павышацца да 27–34 градусаў, а месцамі ў пятніцу і суботу па Беларусі нават да 35–36 градусаў».
Толькі ў нядзелю на захадзе краіны стане трошкі халадней: там тэмпература не выйдзе за межы 20–27 градусаў. Але на астатняй тэрыторыі ў нядзелю будзе ад 28 у цэнтральных раёнах да 35 градусаў на ўсходзе. Пры гэтым спякота месцамі будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. А ў чацвер, 22 ліпеня, яны пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымы моцныя ліўні і шквалістыя ўзмацненні ветру.
Заўважна пахаладае, верагодна, на пачатку наступнага тыдня.
Але бліжэй да канца месяца зноў стане на некалькі градусаў цяплей, кажуць сіноптыкі.