Нечаканы спад цэн на пшаніцу адбыўся на сусветных збожжавых рынках. Буйнейшая Чыкагская таварная біржа адкрылася ва ўмовах скарачэння цаны бушаля на 1,5 працэнта да $5,785.

«Сусветны рынак пшаніцы апынуўся цяпер ва ўладзе спекулянтаў, якія спрабуюць яго „разгайдаць“ у атмасферы нарастання няпэўнасці, з аднаго боку, у сувязі з выключна гарачым надвор’ем у Расіі, іншых краінах Усходняй Еўропы і Казахстане, а з другога — праліўным дажджом ў Канадзе», — заявіў карэспандэнту ІТАР-ТАСС прадстаўнік Сусветнага савета па збожжы, што знаходзіцца ў Лондане. «Ствараецца ўражанне, што ва ўмовах магчымай гібелі часткі ўраджаю ва Усходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы спекулянты спрабуюць выклікаць рэзкія ваганні цэн на збожжавыя, і ў першую чаргу пшаніцу, і тым самым атрымаць буйны прыбытак на форвардных кантрактах», — падкрэсліў ён.

У сувязі з небывалай спёкай у Расіі, Украіне і Казахстане і моцнымі дажджамі ў Канадзе з 9 ліпеня сусветныя цэны на пшаніцу выраслі на 35 працэнтаў. У выніку да мінулага чацвярга яны выйшлі на 7-месячны максімум. Аднак у пятніцу адбылося іх аслабленне, а сёння яны яшчэ больш знізіліся. Спецыялісты пакуль яшчэ не могуць дакладна растлумачыць прычыны ўзнікнення дэпрэсіўнай тэндэнцыі. Між тым, згодна з шэрагам дзелавых крыніц, буйнейшыя спекулятыўныя фонды пачалі цяпер іграць на зніжэнне цэн на пшаніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?