Беларускае Біблійнае Таварыства зрабіла выданне аўдыёверсіі Новага Запавета на беларускай мове. За аснову быў узяты пераклад Святога Пісання, зроблены айцом Уладзіславам Чарняўскім.

Агучваў тэкст Пісання акцёр Купалаўскага тэатра Павал Харланчук. Падтрыхтоўка аўдыёвыдання заняла больш за год.

«Зараз Біблію можна не толькі чытаць, але і слухаць ў розных сітуацыях. Апостал Павал пісаў у лісце да Рымлянаў, што „вера ад слухання, а слуханне ад Слова Божага“. Гэта будзе спрыяць узрастанню веры», — кажа пастар евангельскай царквы «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун, які прымаў удзел у падрыхтоўцы аўдыёвыдання.

Набыць аўдыёверсію Новага Запавета можна ў Беларускім Біблійным Таварыстве (Мінск, вул. Чыгладзэ, 19).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?