Еўрапейцы палічылі грошы сваіх кіраўнікоў і склалі рэйтынг самых багатых палітыкаў ЕС. Аказалася, што пальма першынства належыць прэм’ер-міністру Ірландыі Браяну Коўэну (ён на фота).

Коўэн стаў самым высокааплатным сярод кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС. Гадавы заробак Коўэна складае 342,4 тыс. даляраў.

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі штогод зарабляе 319 800 даляраў.

3-е і 4-е месцы займаюць прэм’ер-міністры Нямеччыны і Брытаніі Ангела Меркель (303,8 тыс.) і Дэвід Кэмеран (300,4 тыс.).

Што ж тычыцца самага высокааплатнага палітыка щ сусветным маштабе, то ім стаў прэм’ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун.

Яго заробак — 2,75 млн даляраў у год. На другім месцы кіраўнік Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Дональд Цанг з заробкам 515,3 тысячы даляраў, на трэцім — прэзідэнт ЗША Барак Абама, чый гадавы даход складае 400 тысяч даляраў.

А ўжо4-е месца ў свеце займае згаданы вышэй ірландскі прэм'ер Браян Коўэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?