Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 ліпеня начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю Артур Карповіч.

Ён адзначыў, што «дадзеная праблема існуе, і мы яе бачым»: шэраг гандлёвых прадпрыемстваў збірае плату за знаходжанне таго ці іншага тавару на паліцах у памеры 7–8% ад аб’ёму рэалізацыі.

Праект указа, паводле слоў Карповіча, у цяперашні час праходзіць узгадненне з зацікаўленымі ведамствамі. «Магчыма, пасля ўзгаднення ў яго будзе ўнесены шэраг змяненняў», — дадаў прадстаўнік Мінгандлю.

У сваю чаргу намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падкрэсліла, што «канкурэнцыя павінна быць добрасумленнай». Паводле яе слоў, згаданы праект указа прадугледжвае раздзяленне дагавораў пастаўкі і дагавораў на маркетынгавыя паслугі і рэкламу.

«У дагаворах маркетынгу павінна быць дакладна ўказана, за што пастаўшчык павінен плаціць гандлю, гэта будзе ўжо празрыстая сістэма. Плата будзе за штосьці, а не за паветраную прастору», — заявіла намеснік міністра.

Яна таксама паведаміла, што, магчыма, дакументам будзе абмяжоўвацца рэнтабельнасць продажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?