У аўторак у Львове адбылася прэзентацыя запаснога камплекта формы «Карпатаў». Цяпер львоўская каманда ў некаторых матчах будзе нагадваць «Мілан».

Прадставілі паласаты чырвона-чорны камплект экіпіроўкі гульцы зборнай Украіны Арцём Федэцкый і Ігар Худабяк.

Паводле словаў кіраўніка інфармацыйнага цэнтра «Карпат» Данілы Нікуленкі, такое спалучэнне колераў – даніна павагі гісторыі краіны.

«Выбар менавіта такіх колераў формы – своеасаблівы рэверанс у бок ўкраінскага нацыянальна-вызвольнага руху, які ўзначальваў Герой Украіны Стэпан Бандэра. Агульнавядома, што заўзятары «Карпатаў» паважаюць слаўнае мінулае свайго краю, таму гісторыя краіны знайшла сваё адлюстраванне ў новай форме вядучай каманды рэгіёну. Па-другое, чырвона-чорная форма моцна кантрастуе з асноўным зялёна-белым камплектам «Карпатаў», таму каманда атрымлівае больш варыянтаў для выбару формы на канкрэтны матч. Гэта звыклая практыка для еўрапейскага футбола», - адзначыў Даніла Нікуленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?