Спецыялісты Google яшчэ ў 2009 годзе абяцалі аднавіць беларускамоўную версію mail.tut.by, але не спяшаюцца гэтага рабіць.

Жыхар Баранавіч Руслан Равяка не раз звяртаўся да адміністрацыі Tut.by, каб даведацца, калі будзе адноўлена беларуская версія электроннай пошты. Адміністрацыя тады адказала, што вярнуць мову плануецца ў самым пачатку 2010 года.

Калі ў 2009 годзе кіраўніцтва Tut.by пачало выкарыстоўваць рашэнне Google Apps для арганізацыі сваёй пошты, беларускі інтэрфэйс знік, і на лісты ад карыстальнікаў, адміністрацыя Tut.by адказала, што спецыялісты займаюцца стварэннем беларускага інтэрфэйсу, а сама адміністрацыя ўсяляк ім дапамагае.

Цяпер жа, праз паўгода, адміністрацыя Tut.by адказвае, што кампанія не спяшаецца зрабіць беларускамоўную версію, а Google ад прапановы забяспечыць пераклад адмаўляецца.

НН звярнулася па каментар да расійскага прадстаўніцтва Google.

«Мы ведаем пра тое, што карыстальнікі чакаюць беларускі інтэрфэйс, і нашыя спецыялісты над гэтым працуюць. На жаль, зараз мы не можам назваць ніякіх канкрэтных тэрмінаў, але абавязкова паведамім вам пра заканчэнне працы».

Можа быць, прапануе Руслан Равяка, варта зрабіць калектыўны зварот да адміністрацыі Tut.by і Google, ад імя беларускамоўных карыстальнікаў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?