Крымінальная справа за атрыманне хабару распачата 20 ліпеня ў дачыненні да кіраўніка сярэдняга звяна светлагорскага прадпрыемства «Хімвалакно».

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага гарвыканкама, 45-гадовы мужчына быў затрыманы на вуліцы пасля сустрэчы з работнікам «Хімвалакна». Ад яго кіраўнік атрымаў хабар у памеры 1 мільён 600 тысяч рублёў за прыём на працу ў брыгаду сезонных рабочых для рамонту пад’язных чыгуначных пуцей, а таксама за падпісанне акта на выкананне брыгадай работы за чэрвень 2010 года.

Абвінавачаны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, вядзецца следства.

Затрыманне праводзілася падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на выяўленне фактаў карупцыі на прадпрыемстве «Хімвалакно».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?