Невядомы зладзюжка забраўся ў кватэру 48-гадовага жыхара Маладзечна ў адсутнасці гаспадара і завалодаў грашыма пацярпелага.

Злачынца прабраўся ў чужую кватэру днём, падабраўшы ключ да дзвярнога замка. Здабычай злодзея сталі 29 300 долараў ЗША і залатыя вырабы, якія ён украў у гэтага непрацуючага маладзечанца. А ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна ахвярай невядомага стала 55-гадовая жанчына, у якой ён «прыхватызаваў» буйную суму грошай з сумкі. Між іншым, сумка знаходзілася ў кватэры, гаспадыня якой таксама адсутнічала дома. У гэты час у жыллё і наведаўся злачынца праз незачыненыя балконныя дзверы і забраў 4060 долараў. У абодвух выпадках вядзецца пошук зладзюжак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?