Гісторыя
7 каментароў Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык | 13:20, 22 лiпеня 2010

Здавалася б, бедны і няшчасны чалавек каменнага веку. Галодны і стомлены працай, туліўся ў сваіх зямлянках і не ведаў як выжыць. Насамрэч, аказваецца, усё зусім не так. Гісторык і археолаг Максім Чарняўскі кажа, што старажытныя людзі трацілі значна меней часу на харчаванне і на працу, чым мы. Прыблізна за 3 гадзіны ў дзень, яны забяспечвалі сябе ежай на дзень. Увесь астатні час людзі каменнага веку займаліся адукацыяй дзяцей, а таксама развіццём свайго духоўнага свету.

Шчаслівыя людзі. Дзеля таго, каб сёння даследаваць іх побыт, звычкі і светаўспрыманне, сучаснаму чалавеку прыходзіцца губляць не адзін год на цяжкую працу, раскопкі і даследаванні кожнага кавалачка зямлі. Сведчанні іх жыцця ўсё яшчэ ляжаць у зямлі, у тым ліку і ў нашай беларускай:

Першая стаянка на Крывінскім тарфяніку ў Бешанковіцкім раёне была выяўлена ў 1934 годзе. З тога часу там знойдзена 10 тарфяніковых помнікаў. Найбуйнейшым з’яўляецца Асавец-2, выяўлены Міхасём Чарняўскім у 1966 годзе і спарадычна ім даследуецца да гэтага часу. З 2008 года даследаваннем часткі гэтага помніка пачаў займацца таксама сын спадара Міхася археолаг Максім Чарняўскі.

Падзяліцца навіной:         
7 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Цэзар напiсаў(ла) Лiпень 22, 2010 у 15:47
Вітос нашым гістфакаўцам!
;)

Паспяховых вам раскопак ды унікальных знаходак!
паглядальнік напiсаў(ла) Лiпень 22, 2010 у 16:42
Трохі рэжа вуха двойчы сказанае крапІва, замест крапівА, ды ў кадры хлапец з чырвона-зялёнай майкай, а так цікава.
Цэзар напiсаў(ла) Лiпень 22, 2010 у 18:51
Ну проста такія цішоткі, відаць, не шкада, бо праца ж цяжкая..
))
пк напiсаў(ла) Лiпень 23, 2010 у 0:40
аааа!!! настальгія, каб яе халера :(
Антраполяг напiсаў(ла) Лiпень 25, 2010 у 17:46
ТОе , што сказаў археоляг Чарняўскі, можна прачытаць ў любой кніжцы па культурнай антрапалёгіі, а не рабіць з гэтага адкрыцьцё))))) Напр. у М.Салінза "Эканоміка каменнага веку".
цікаўны напiсаў(ла) Лiпень 27, 2010 у 10:34
Цікава, а хто падкінуў ідэю гэтага рэпартажа? І чаму менавіта там? Нібыццам нічога іншага, ня менш цікавага, у краіне не адбываецца.
Макс напiсаў(ла) Жнiвень 3, 2010 у 0:16
Шаноўны Антраполяг, калі ўсе чытачы/гледачы НН прачытаюць па кніжцы па культурнай антрапалогіі, то будзем казаць іншае. А так - выбачайце, вы пакуль - недасяжнае для многіх выключэнне :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).