Фестываль пройдзе 21 жніўня ў другі раз. Сёлета ён прысвячаецца ажно чатыром значным датам: 730-годдзю заснавання Гальшанаў, 605-годдзю Соф’і Гальшанскай, 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве і 400-годдзю замка.

Аўтамабіль Зміцера Сасноўскага стаў разынкай леташняга фэсту.

Аўтамабіль Зміцера Сасноўскага стаў разынкай леташняга фэсту.

Але адкрыцця ніякіх памятных знакаў ніводнай з дат не прадбачыцца.

Адметнасцю сёлетняга «Гальшанскага замка» стануць масавыя бітвы рыцараў і пашыраны ўдзел у фэсце гуртоў, што граюць старадаўнюю музыку.

Чакаецца ўдзел «Старога Ольсы», «ЛітвінТроля», «Тэстамэнтум Тэррэ», «Расаліі», «Келіх Кола», «Гальярды», Cornucopia.

Леташні фэст, па словах аднаго з арганізатараў Аляксандра Кушнера, сабраў блізу 2 тысяч чалавек. Гэтага дастаткова, каб яго было мэтазгодна праводзіць з пункту гледжання фінансавых укладанняў. І сёлета арганізатары чакаюць не меншую колькасць удзельнікаў. Тым больш, што фэст перанесены на паўтара месяца наперад. Летась ён праходзіў у кастрычніку, калі надвор’е было халоднае.

Што яшчэ будзе сёлета ў праграме?

Турнір лучнікаў, конны турнір, старадаўнія танцы, конкурсы, фаер-шоу.

Фестываль пройдзе 21 жніўня з 11.00 да 22.00 у мястэчку Гальшаны (Ашмянскі раён). Уваход будзе каштаваць 25 тысяч рублёў. З Мінска арганізуецца даезд на аўтобусах. Пакінуць заяўку можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?