Суд ААН у Гаазе прызнаў, што дэклярацыя аб незалежнасьці Косава ад Сэрбіі, якая была прынятая ў 2008 годзе, не парушае міжнародных прававых нормаў.

Сэрбія, якая лічыць Косава месцам нараджэньня сэрбскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, згубіла кантроль над Косавам у 1999 годзе, калі ў выніку бамбаваньняў НАТО скончылася вайна паміж сэрбамі і косаўскімі этнічнымі альбанцамі.

Сёньняшняе рашэньне суду маюць кансультацыйны характар, аднак назіральнікі лічаць, што яно можа мець сур’ёзныя наступствы ў рэгіёнах з моцнымі сэпаратысцкімі рухамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?