Магілёўскі «Дняпро» і мінскае «Дынама» выйшлі ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы – другі па значнасці еўрапейскі футбольны турнір. Жодзінскае «Тарпеда» не змагло прабіцца ў наступны этап.

Мінскае «Дынама» сёння, 22 ліпеня, у Таліне разграміла сілумяйскі «Калеў» з лікам 5:0. Тыдзень таму мінчукі перамаглі эстонскі клуб з лікам 5:1.

У 3-м раўндзе «Дынама» згуляе з «Макабі» з Хайфы. Першы матч пройдзе 29 ліпеня ў Ізраілі.

Магілёўскі «Дняпро» згуляў на сваім полі ўнічыю з нарвежскім «Стабекам» -- 1:1, і за кошт двух мячоў, забітых у Нарвегіі (2:2), таксама выйшаў у наступны этап, дзе згуляе з «Банікам» (Астрава. Чэхія).

Жодзінскае «Тарпеда» саступіла ў Барысаве бялградскаму ОФК – 0:1 (першы матч – 2:2) і пакідае турнір. ОФК у наступным раўндзе згуляе з турэцкім «Галатасараем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?