«У кастрычніку ўсе беларускія апэратары мабільнай сувязі пяройдуць на поўнафарматны набор нумароў дзеля вызаву абанэнтаў у сетках іншых кампаніяў», – паведамілі ў Мінсувязі. Пры гэтым захоўваецца скарочаны сямізначны (бяз кодаў) набор нумароў у самой сетцы.
Тэлефанаваць давядзецца толькі ў міжнародным ці міжгародным фармаце. У першым разе трэба будзе перад нумарам набіраць +37529 ці +37525 (для сеткі БеСТ) адылі нумар тэлефону, у астатнім разе – 8029 ці 8025 ды нумар тэлефону. «Так называнага скарочанага набору болей ня будзе», – зазначылі ў міністэрстве. «Вось жа, калі раней можна было набраць сямізначны нумар, дык ад кастрычніка давядзецца набіраць і прэфікс», – дадаюць адмыслоўцы.
Гэткі звычай зьявіўся ў зьвязку з актыўным прыростам ліку абанэнтаў мабільнае сувязі ў Беларусі і ўвядзеньнем новых нумаровых масіваў усімі апэратарамі. «На сёньня, напрыклад, для БеСТ і Velcom прадугледзелі мільённыя зоны, што пачынаюцца на «9», таму пры скарочаным наборы, не набраўшы код сеткі – 8029 ці 8025, – ўзьнікне блытаніна, і наўрад ці тэлефанаваньне дойдзе да адрасата», – патлумачылі ў Мінсувязі.
У зьвязку з новым звычаем, многім карыстальнікам давядзецца адрэдагаваць нумары ў памяці тэлефонаў і дадаць да іх неабходныя прэфіксы.
Сёньня агульны лік карыстальнікаў сотавай сувязі ў Беларусі блізка 5,3 млн. Паслугі сотавай сувязі прапаноўваюць тры GSM-апэратары: СП ТАА «МЦС» (Velcom), СТАА «Мабільныя тэлесыстэмы» (МТС) і ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў» (БеСТ). ТАА СП «БелСел» працуе ў стандарце cdma2000.-0-
В настоящее время общее количество пользователей сотовой связи в Беларуси составляет около 5,3 млн. Услуги сотовой связи представляют три GSM-оператора СП ООО "МЦС" (Velcom), СООО "Мобильные ТелеСистемы" (МТС) и ЗАО "Белорусская сеть телекоммуникаций" (БеСТ). ООО СП "БелСел" работает в стандарте cdma2000.-0-