У Бернардынскім касцёле ў Гродне адкрытая памятная табліца да гадавіны Грунвальдскай перамогі. Шыльду спансаравалі мясцовыя палякі.
Тэкст на ёй — па-польску:

«Na pamietkie zwyciestwa wojsk polsko-litewskich nad Zakonem Krzyzackim w polach Grunwaldu», — чытаем на табліцы.

У справе ёсць дзве прыкрасці.

Першае — гэта мова. Права фундатара — выбіраць мову табліцы. Але адну мову. Другая ў Беларусі мусіць быць беларускай.

Па-другое, пара перастаць ігнараваць беларусаў. Можна доўга разважаць, што «літоўскі» — гэта прыналежны да ВКЛ увогуле. І тым самым працягваць савецкую шавіністычную традыцыю, якая скарысталася з разыходжання гістарычных назваў з сучаснымі, каб сцвярджаць, што беларусы не мелі ўласнай гісторыі да 1917 года. Ergo, трэба пісаць, каб было зразумела ў нашы часы: перамога польска-беларуска-літоўскіх войскаў.

Прыкра, што такія памылкі дапускаюць дзеячы незалежнага Саюза палякаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?