Лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін раскрытыкаваў лідэра расійскіх камуністаў Генадзя Зюганава. Нагадаем, што Зюганаў запатрабаваў ад Крамля спыніць інфармацыйную вайну супраць Аляксандра Лукашэнкі і Беларусі.

«Сёння я б жадаў, каб расійскае тэлебачанне працягвала тэму аб сітуацыі ў Беларусі.

Было б добра, каб тая інфармацыя, якая ёсць у расійскіх СМІ, з’яўлялася ў эфіры. Новая, тая, якую мы не ведаем…
Я мяркую, што пра зніклых там павінна быць больш шырока, чым на сённяшні дзень паказана».

Нагадаем, што яшчэ некалькі месяцаў таму партыя «Справядлівы свет» насіла назву «Партыя камуністаў Беларуская». Аднак, па словах Калякіна, з КПРФ яны не толькі не падтрымліваюць ніякіх стасункаў, але і маюць сур’ёзныя разыходжанні па прынцыповых пытаннях.

Калякін: «У нас няма стасункаў афіцыйных з КПРФ. У 1996 годзе КПРФ падтрымала дзяржаўны пераварот, арганізаваны Лукашэнкам, і стала на бок Лукашэнкі. І у нас ёсць непаразуменні па адносінах да існуючага рэжыма. Таму пазіцыі ў нас супрацьлеглыя».

Па словах Калякіна, у расійскіх камуністаў ёсць свае інтарэсы ў Беларусі. І той прамоўшан, які робіць кіраўніцтва КПРФ Лукашэнку ў Расіі, дае ім магчымасць свае інтарэсы рэалізоўваць, кажа палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?