Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 24 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—22°C,

днём 30—34°C, месцамі 35°C.

У Мінску 24 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C,

днём 31—33°C.

25 ліпеня сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—22°С,

днём 27—34°С.

У Мінску 25 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—20°C,

днём каля 30°C.

26 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—22°С,

днём 21—28°С, па паўночным усходзе 29—33°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?