«Ніякіх адмысловых сродкаў тамтэйшыя жыхары не ўжываюць», — кажа ксёндз Юры Барок з Глыбокага, які працаваў місіянерам у Зімбабвэ ды Індыі.

Клімат у Афрыцы спрыяльны, амаль заўсёды +35–37, але сухасць паветра большая — спёка пераносіцца лягчэй.

Па словах святара, на поўдні Індыі тэмпература ў ценю сягае за 42 градусы, гэта сапраўднае пекла. Мясцовыя жыхары не ратуюцца ад гарачыні спецыяльнымі метадамі. Людзі хаваюцца ў цень, менш працуюць, больш адпачываюць. Хто там нараджаецца, зусім інакш успрымае гарачыню, для іх гэта робіцца нормаю. Як занадта горача — спяць на адкрытым паветры, бо інакш заснуць немагчыма.

Беларускае паветра, у адрозненне ад індыйскага ці афрыканскага, мае большую вільготнасць, таму гарачыня адчуваецца мацней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?