Грамадства1616

Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу

Асноўнай мэтай Балонскага працэсу, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, з'яўляецца стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яго далейшае ўдасканаленне.

Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Асноўнай мэтай Балонскага працэсу, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, з'яўляецца стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яго далейшае ўдасканаленне. Гэта дазволіць павялічыць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце.

Уваходжанне Беларусі ў Балонскі працэс, адзначае прэс-служба, будзе спрыяць: збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэм вышэйшай адукацыі; узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці; доступу ў еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі і правядзенню міжнароднай акрэдытацыі беларускіх універсітэтаў; укараненню нацыянальных механізмаў ацэнкі, гарантый і пацвярджэння якасці адукацыі, сумяшчальных з агульнаеўрапейскімі.

Акрамя гэтага, гаворыцца ў прэс-рэлізе, удзел Беларусі ў Балонскім працэсе спрыяе пашырэнню доступу да еўрапейскіх праграм акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва і павышэнню прывабнасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі для замежных абітурыентаў.

Беларусь пачала працэдуру далучэння да Балонскага працэсу, падпісаўшы Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне (Лісабонскую канвенцыю).

Гэта пытанне было абмеркавана на нарадзе ў прэзідэнта ў студзені 2005 года, па выніках якога прынята рашэнне аб увядзенні двухступеньчатай сістэмы вышэйшай адукацыі з улікам беларускай спецыфікі (захавана падрыхтоўка спецыялістаў у якасці першай ступені вышэйшай адукацыі, а магістратура зарыентаваная на падрыхтоўку да аспірантуры).

Разам з тым на нарадзе 7 чэрвеня гэтага года прэзідэнт выказаў сумненні, ці не спатрэбіцца ў далейшым правядзенне рэформ з далучэннем да Балонскай дэкларацыі. Лукашэнка заявіў, што ў сістэме адукацыі Беларусі шмат нявырашаных пытанняў, якімі варта непасрэдна займацца, а не думаць аб правядзенні новых рэформ.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць