Уплывовы польскі тыднёвік «Wprost апублікаваў у апошнім нумары топ-100 самых багатых палякаў,
піша інтэрнет выданне «Ежедневник».
Самым багатым палякам у 2010 году названы інвестр Ян Кульчык,
які ачольвае рэйтынг трэці год запар. Ягонымі прыярытэтамі з’яўляюцца ў апошні час нафта і газ, энергетыка, банкаўскі сектар. У Беларусі Ян Кульчык зацікавіўся «Беларусбанкам», будаўніцтвам дзвюх вугальных электрастанцыяў — у Зэльве і Лельчыцах.

На другім месцы ўпэўнена трымаецца таксама 3 гады запар уладальнік тэлевяшчальнай кампаніі Polsat Зыгмунд Соляж-Жак.

На трецяе месца ў спісе польскіх мільянераў узняўся банкір Лешак Чарнецкі. Ён — адзін з фігурантаў топ-100, які мае рэальныя актывы ў Беларусі. У 2008 годзе Getin Holding, што належыць Чарнецкаму, купіў 75,04% акцыяў ЗАТ «Самбелбанк».

Захаваў за сабой 8-е месца найбольшы вытворца мэблі ў Польшчы Тадэвуш Хмель, які стварыў у Беларусі два сумесныя прадпрыемствы ў Берасьці — «Блэк Рэд Уайт» і «Анрэкс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?