Ступень уплыву Расіі і Еўропы на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе невысокай, таму нацыянал-дэмакратычным сілам неабходна разлічваць толькі на сябе. Пра гэта заявіў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на сходзе членаў сойма 24 ліпеня.

На думку палітыка, Еўропа і ЗША падчас выбарчай кампаніі будуць весці сябе дастаткова пасіўна, у той час як Расія — узмацняць свой уплыў, у першую чаргу ў інфармацыйным плане.

«Да даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў інфармацыйная кампанія супраць Лукашэнкі будзе ўзмацняцца. Паказаныя па НТВ сюжэты — не разавыя. Расія будзе працаваць на тое, каб Лукашэнка не стаў прэзідэнтам», — перакананы Янукевіч. У прыватнасці, лічыць ён, Расія можа распаўсюдзіць інфармацыю пра нейкія банкаўскія рахункі прадстаўнікоў уладаў за мяжой.

Разам з тым, адзначыў лідэр Партыі БНФ, рычагі інфармацыйнага ўплыву на насельніцтва Беларусі ў Расіі невялікія, таму не выключана, што Масква будзе спрабаваць стварыць у Беларусі нейкую прарасійскую сілу.

«У такой сітуацыі мы вымушаны змагацца на два фронты — супраць Лукашэнкі і магчымага прарасійскага кандыдата. Нацыянальна-дэмакратычныя сілы павінны разлічваць толькі на сябе», — падкрэсліў палітык.
Паводле прагнозам Янукевіча, улады пойдуць на фальсіфікацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў. «Сваю пазіцыю ў такой сітуацыі мы зможам адстаяць толькі плошчы. Ужо цяпер нам трэба рыхтавацца да яе. Іншы спосаб паўплываць на сітуацыю ў нас наўрад ці будзе», — перакананы лідэр партыі.

Нагадаем, ад Партыі БНФ на пасаду прэзідэнта будзе балатавацца намеснік старшыні Рыгор Кастусёў. Пры гэтым партыя працягне перамовы аб вылуэчэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ў рамках «Беларускага незалежніцкага блока».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?