Усяго патроху
3 каментары Алесь Пілецкі | 14:45, 25 лiпеня 2010

У сталіцы адбыўся парад спецыяльнай тэхнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Па праспекце Незалежнасці ад цырка да плошчы Перамогі 25 ліпеня прайшлі калоны спецыяльнай тэхнікі. Акрамя сучаснай тэхнікі, у парадзе таксама ўдзельнічалі старадаўнія ўзоры сродкаў пажаратушэння — конна-бочачны ход з конямі і помпава-лінейны ход.

Адразу пасля заканчэння парада ўся тэхніка размясцілася ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач у парку імя Горкага і выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Асабліва ў дзяцей. Яны з вялікай ахвотай лазілі па вялікім і прыгожым ратавальным аўтамабілям, мералі пажарныя шлемы і фатаграфаваліся з сабакамі-ратавальнікамі. А самыя рашучыя нават маглі паспрабаваць збіць мяч з брандспойта.

Пачалося свята ўрачыстым парадам.

У парадзе ўдзельнічалі і прадстаўнікі ратавальных службаў мінулых стагоддзяў.

Дзеці ахвотна карысталіся забаўкамі ратавальнікаў.

Каб пасядзець за стырном пажарнай машыны трэба было адстаяць чаргу.

Свята наведала і кіраўніцтва беларускага МНС.

Ратавальнікі луналі над натоўпам.

Кожны ахвотны мог ужыцца ў ролю змагара з пажарам.

Асабліва спадабаліся дзецям сабакі-ратавальнікі.

Дзень 25 ліпеня беларускія ратавальнікі абралі не выпадкова. Гісторыя прафесійнай пажарнай службы ў Беларусі пачынаецца з 25 ліпеня 1853 года, калі Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума, разгледзеўшы пытанне «Аб стварэнні пажарнай часці ў г. Мінску», зацвердзілі каштарыс расходаў на ўтрыманне пажарнай часці ў складзе 51 чалавека. У гэты ж час былі арганізаваны пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах.

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ягор напiсаў(ла) Лiпень 25, 2010 у 17:56
Прыгожа
ЯНКА напiсаў(ла) Лiпень 25, 2010 у 18:31
"У сталіцы адбыўся парад спецыяльнай тэхнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях."

Але во цуд: на здымку падпісана, што "свята наведала і кіраўніцтва беларускага МНС"!!!
То бок, магло й не наведаць! Ці на думку аўтара, у такіх мерапрыемствах павінны ўдзельнічаць толькі шарагоўцы, а начальства можа й дома адпачыць? На згаданае раней канапе... :) :))
магадан напiсаў(ла) Лiпень 26, 2010 у 11:08
вельмі крэатыўна і цікава не па-саўковаму, у адрозненні ад тупым парадаў на дзень незалежнасці.
Уцёрлі нос сілавікам!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).