Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё.

19 загінулых, каля 350 параненых — гэта няпоўныя вынікі суботняй трагедыі ў нямецкім Дуйсбургу. Падчас фестываля музыкі Love Parade ад цісканіны ў шматтысячным натоўпе ўсчалася паніка… Міжволі ўспомнілася трагедыя на Нямізе ў Менску. 30 траўня 1999 года ў штурханіне ў падземным пераходзе метро загінулі 53 чалавекі. З іх — 42 дзяўчыны.

У Дуйсбургу, як і ў Менску, абсалютная большасць ахвяраў — моладзь ад 14 да 20 гадоў.

Адзінаццаць гадоў таму ў сталіцы Беларусі таксама праходзіла свята (якое супала з праваслаўнай Сёмухай) з удзелам музыкаў. Арганізатарамі выступілі бровар"Аліварыя» і гарадскія ўлады. Кароткая навальніца ў раёне Нямігі спыніла «свята піва». Апошнім паспеў перад трагедыяй выступіць расійскі рок-гурт «Манга—Манга». Спроба гледачоў схавацца ад залевы ў найбліжэйшай хованцы скончылася пачварнай цісканінай…

Ёсць відавочная розніца паміж той трагедыяй і трагедыяй у Дуйсбургу. Па-першае — маштаб.

У Мінску загінула нашмат больш людзей. Пры тым, што на фэсце ў Германіі сабраліся каля 1,4 мільёна чалавек. (Нічога падобнага ў Беларусі нельга нават уявіць.)
Гарадская плошча каля былога чыгуначнага вакзала ў Дуйсбургу, дзе праходзіў канцэрт, у нармальных умовах можа ўмясціць 250 тысяч чалавек. У рэальнасці людзей было нашмат больш. Калі паліцыя, ратавальнікі і хуткая дапамога пачалі вывозіць пацярпелых і трупы, пераважная большасць удзельнікаў фэста нічога не заўважыла, і канцэрт працягваўся яшчэ шэсць гадзін. (Гэта нагадвае іншае надзвычайнае здарэнне ў Мінску, калі канцэрт з нагоды 3 Ліпеня працягваўся пасля таго, як выбухам пакета з-пад соку там былі паранены некалькі дзясяткаў чалавек). У Германіі большасць загінула не ў тунэлі, які вёў на плошчу, але на подступах да яго. Некаторыя людзі ў паніцы скокалі праз парапет уніз, з вышыні некалькі метраў і разбіваліся.

У абодвух выпадках загінулі юнакі і дзяўчыны.

У абодвух выпадках арганізатары не задумвалі нічога благога. Фэст музыкі тэхна шмат гадоў правозіўся пад назвай Парад любові. Першы такі фэст прайшоў у Берліне ў 1989 пад дэвізам «Мір, радасць, бліны!» Заснавальнік Love Parade, вядомы як Доктар Мотэ, кажа, што канцэпцыя гэтага фэсту — супрацьпаставіць музыку і скокі «звадам і нянавісці ў нашым грамадстве».

І што ж… Такія выпадкі не аднойчы здараліся, і, як гэта ні жахліва, будуць здарацца ў месцах масавага збору людзей. Гэта сведчыць пра тое, што людзі ў экстрэмальных сітуацыях часцяком пачынаюць кіравацца інстынктам. А ён можа быць і згубным. Зрэшты, вядома, што ў натоўпе цяжка заставацца чалавекам. У натоўпу свае законы.

Зразумела, заўжды хочацца знайсці вінаватых у трагедыі. Але каго тут вінаваціць? Арганізатараў, паліцыю, улады? А можа, усю нашу цывілізацыю ды страту веры ў Бога? Прынамсі, заўжды варта памятаць, найперш, пра цану жыцця і смерці.

А яшчэ размова пра нашу маральную адказнасць і пра тое, якія ўрокі мы выносім пасля кожнай такой трагедыі. Арганізатары Love Parade адразу заявілі, што гэта быў апошні фэст. Праводзіць падобныя святы ў будучыні было б здзекам над памяццю загінулых.

У Беларусі трагедыю Нямігі-99, канечне, памятаюць. Але піўныя ды рознага роду іншыя масавыя святы праходзяць рэгулярна па ўсёй краіне, часам без дай прычыны.

Як было напісана на эмблемах фэсту ў Дуйсбургу — «Dance or Die!»

Скокі са смерцю працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?