Меркаванні
6 каментароў life.pravda.com.ua | 10:47, 26 лiпеня 2010

Вядомы ўкраінскі пісьменнік Юрый Андруховіч выступае за аддзяленне Крыму і Данбасу ад Украіны.

«Калі яшчэ раптам здарыцца такі цуд, што ва Украіне зноў перамогуць, умоўна кажучы, «аранжавыя», то трэба будзе даць магчымасць Крыму і Данбасу аддзяліцца. Цяпер яны гэтага не зробяць, таму што сёння іх людзі сядзяць ля ўлады ў Кіеве», — сказаў пісьменнік у інтэрв’ю УНІАН.

Пісьменнік патлумачыў, што лічыць гэтыя рэгіёны «палітычна іншай нацыяй». «Я не закранаю этнічныя моманты, толькі палітычныя. Дык вось — палітычна гэта частка расійскай нацыі», — лічыць Андруховіч.

«Я не хачу сказаць, што ўсе пагалоўна там такія, але той украінскай меншасці, што там ёсць, прасцей прапанаваць эміграцыю сюды, таму што яны і так там загнаныя ў кут, пастаянна пераследуюцца, не могуць рэалізаваць ніводнага праекту», — тлумачыць пісьменнік.

«Там апрыёры агрэсіўна заблакаваны любы ўкраінскі рух, і заблакаваны не ў выніку якіх-небудзь рэпрэсіяў, а таму што тамтэйшае насельніцтва сапраўды гэтага не хоча. Яно чужое Украіне. Украіна яму чужая і нецікавая, як мінімум абыякавая»,

 — лічыць Андруховіч.

Па яго словах, усе спробы Кіева перамагчы гэта непрыманне праваліліся, асабліва праз палітыку прэзідэнта Віктара Юшчанкі.

У той жа час ён лічыць Юшчанку «самай кампраміснай фігурай у гісторыі», якой проста не далі працаваць, ператварыўшы ў «фашыста і нацыка».

«Думаю, мы пастаянна цешым сябе ілюзіяй тэрытарыяльнай цэласнасці, якой так і няма», — заўважае пісьменнік.

«Я б не адмаўляўся ад такога праекту і не рабіў увогуле гэтую праклятую цэласнасць нейкай догмаю. Навошта трымацца за тое, што ў рэчаіснасці нас знішчае і губіць?» — пытаецца ён.

Разам з тым, Андруховіч адзначыў, што не верыць у вяртанне «аранжавых» да ўлады, а значыць, і ў аддзяленне Крыму і Данбасу.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
illa напiсаў(ла) Лiпень 26, 2010 у 12:45
А што тады ад Беларусі трэба аддзяліць?
БР напiсаў(ла) Лiпень 26, 2010 у 14:27
@А што тады ад Беларусі трэба аддзяліць?@

Отделить Вороновский район. А на всей остальной территории создать Минский федеральный округ Российской Федерации
Жириновский: Кавказ нам не нужен напiсаў(ла) Лiпень 26, 2010 у 20:01
http://teh-nomad.livejournal.com/422392.html
asar напiсаў(ла) Лiпень 28, 2010 у 17:35
Думаецця,шчо хохлы вжэ жмуряцця од гэтого пивня-инкубатурця.
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) Лiпень 28, 2010 у 21:20
Цікавыя думкі. А што з поўднем Украіны Андруховіч рабіць прапануе? Гэта ж і не Крым, і не Данбас. Але ў той жа час відавочна расейскамоўныя рэгіёны, якія заўсёды ў большасці галасуюць за Партыю рэгіёнаў. Калі б быў які рэферэндум, то большасць насельніцтва гэтых абласцей выказалася б, хутчэй за ўсё, за тое, каб быць разам з Крымам і Данбасам, а не са Львовам і Кіевам. То што, Украіна і марской дзяржавай тады быць перастане? Давядзецца і нацыянальны гімн карэктаваць? :)

Карацей, пісьменнік ён і ёсць пісьменнік. Рамантык, які не разумее, што наўрад ці магчыма аддзяліць пару-тройку рэгіёнаў, якія найбольш муляюць вока, каб не закласці пад Украіну бомбу сапраўднага распаду. Немагчыма прызнаць права на аддзяленне Данецкай вобласці і ў той жа час адмовіць у такім жа самым праве вобласці Адэскай ці Харкаўскай.
asar напiсаў(ла) Лiпень 28, 2010 у 23:01
illa..чка,БРРР, як вы можаце нават думаць такое дурное.
------------------------------------------------------
Гэта Рассия нам сама,з радасцю аддасць нам нашы земли у межах БНР.
У их гэта ж настаяшчы клопат.Што яны ня робяць,
а людзи усе роуна памятаюць, што яны белорусы.Ихния земли
бяднеюць и бяднеюць, а Масква усе пухне и пухне.
И Масква канешне усе гэта бачыць,там ня дурни-у их Ленин жывы и
падказвае,што рэвалюцыя баценьки.....и г.д.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).