Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» заключыла пагадненне з ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» «Аб арганізацыі тэлевізійнай трансляцыі і перадачы маёмасных правоў».

У адпаведнасці з гэтым пагадненнем АБФФ перадае права «СТБ» на паказ у эфіры матчаў XX нацыянальнага чэмпіянату па футболе.

Бакі будуць сумесна вызначаць у кожным туры канкрэтны матч для тэлетрансляцыі, зыходзячы з турнірнага становішча і глядацкай цікавасці.

Першы матч, які тэлегледачы змогуць убачыць у прамым эфіры «СТБ» —

«Мінск» — «Нафтан» (Наваполацк), які адбудзецца 1 жніўня на сталічным стадыёне «Дынама».

Пачатак у 20.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?