У Іванаўскім раёне30-гадовы мужчына падчас палявання па неасцярожнасці забіў свайго бацьку.
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, трагедыя адбылася ў ноч з 24 на 25 ліпеня. Сямёра мужчын палявалі на дзіка. Каля дзвюх гадзін ночы
25 ліпеня пракуратура Іванаўскага раёна распачала ў дачыненні да страляўшага крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Расследаваннем займаецца следчы аддзел абласной пракуратуры.
«Паводле папярэдніх звестак, як з боку страляўшага, гэтак і з боку загінулага мелі месца парушэнні правілаў палявання», — паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці.